Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

губляць, ✂; незак.

  1. Пазбаўляцца чаго-н., пакідаючы невядома дзе па няўважлівасці.

    • Г. пальчаткі.
  2. перан. Перастаць мець што-н., валодаць чым-н.

    • Г. надзею.
    • Г. слых.
  3. Марна траціць што-н.

    • Дарэмна г. час.
  4. Збівацца з чаго-н., не заўважаць чаго-н.

    • Г. сцежку.

|| зак. згубіць, ✂.

  • Лепей з разумным з., чым з дурным знайсці (прыказка).

губчаты, ✂.

Тое, што і губкаваты.

гувернёр, ✂, м.

Выхавацель дзяцей у сям’і, звычайна іншаземец.

|| прым. гувернёрскі, ✂.

|| ж. гувернантка, ✂.

|| прым. гувернанцкі, ✂.

гугеноты, ✂, м.

Французскія пратэстанты 16—17 стст., якіх праследавалі каталіцкая царква і ўрад.

гугнявіць, ✂; незак.

Гаварыць у нос.

гугнявы, ✂.

Які гаворыць у нос.

|| наз. гугнявасць, ✂.

гугу:

  • Ні гугу у знач. вык. (разм.) — маўчаць, не гаварыць ні слова або маўчы, нікому не кажы.

    • Пра гэта — нікому ні гугу.

гуд, ✂, м.

Тое, што і гудзенне.

гудзець, ✂; незак.

Тое, што і гусці.

|| зак. прагудзець, ✂.

|| наз. гудзенне, ✂.

гудок, ✂, м.

  1. Механічны свісток, які падае сігналы.

    • Паравозны г.
  2. Працяжны аднастайны гук свістка ці сірэны.

    • Выходзіць па гудку.

|| прым. гудочны, ✂.