Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

губасты, ✂.

Тое, што і губаты.

губаты, ✂ (разм.).

З вялікімі тоўстымі губамі.

губашлёп, ✂, м. (разм.).

Разява, расцяпа.

губернатар, ✂, м.

Начальнік якой-н. тэрытарыяльнай адзінкі (напр.: губерні ў Расіі, штата ў ЗША і інш.).

|| прым. губернатарскі, ✂.

◊

  • Становішча горш за губернатарскае (разм. жарт.) — вельмі цяжкае, незайздроснае.

губерня, ✂, ж.

Асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расіі з пачатку 18 ст.

◊

  • І пайшла пісаць губерня (разм.) — усё прыйшло ў рух, пачаўся перапалох.

|| прым. губернскі, ✂.

губіць, ✂; незак.

  1. Рабіць непрыгодным, нішчыць.

    • Г. лес.
  2. Прыводзіць да гібелі, забіваць.

    • Г. звяроў.
  3. перан. Марна, дарэмна траціць (час, сродкі, сілы і пад.)

    • Г. лепшыя гады.

|| зак. пагубіць, ✂.

губка​1, ✂, ж.

  1. Мнагаклетачная беспазваночная марская жывёліна тыпу прасцейшых.

  2. Мяккі, наздраваты касцяк гэтай жывёліны, які добра ўбірае вільгаць і служыць для мыцця, а таксама падобны выраб з гумы і іншых матэрыялаў.

|| прым. губкавы, ✂.

губка​2, ✂, ж.

Мера нітак, прыгатаваных на аснову для ткання палатна.

  • Выткала сем губак палатна.

губкаваты, ✂.

Порысты, сітаваты.

  • Губкаватая рызіна.

губляцца, ✂; незак.

  1. Прападаць, знікаць.

    • Дробныя рэчы часта губляюцца.
  2. Рабіцца непрыметным, нябачным.

    • Сцежка гублялася ў бярэзніку.
  3. перан. Траціць самавалоданне, хвалявацца.

    • Ён не губляўся ні пры якіх абставінах.

|| зак. згубіцца, ✂.