грэчка, ✂, ж.
Травяністая меданосная расліна, з зярнят якой робяць крупы і муку.
|| прым. грэчкавы, ✂ і грэцкі, ✂.
- Грэчкавы мёд (з сокаў кветачак грэчкі).
- Сямейства грэчкавых (наз.).
- Грэцкія крупы (прыгатаваныя з зерня грэчкі).
гуана, нескл., н.
Памёт дзікіх птушак, які скарыстоўваецца на ўгнаенне.
гуаш, ✂, ж.
Непразрыстая акварэльная фарба, а таксама карціна, малюнак, выкананыя гэтай фарбай.
|| прым. гуашавы, ✂.
губа1, ✂, ж.
Тоўсты, падобны на капыт грыб, які паразітуе на дрэвах і выклікае гніенне драўніны.
|| прым. губавы, ✂.
- Сямейства губавых (наз.).
губа2, ✂, ж.
Скурна-мускульная рухомая складка, якая ўтварае край рота.
- Верхняя г.
- Сціснуць губы.
- Кусаць губы (перан. выражаць злосць, незадавальненне).
- Надзьмуць губы (перан. зазлавацца, пакрыўдзіцца).
- Развесіць губы (перан. пасіўнічаць).
|| памянш. губка, ✂.
|| прым. губны, ✂.
губа3, ✂, ж.
Назва марскіх заліваў і бухт на поўначы.