Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крышан, ✂, м.

Адрэзаны плоскі кусок чаго-н. ядомага.

  • К. хлеба.

крышанка, ✂, ж. (абл.).

Што-н. крышанае, здробленае.

  • К. з хлеба з квасам.

крышачку, прысл.

Нямнога, трошкі.

крышку, прысл.

Тое, што і крыху.

крыштале...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да крышталёў, напр. крышталепадобны, крышталегідрат, крышталекераміка, крышталеўтварэнне.

крышталізавацца, ✂; зак. і незак.

  1. Ператварыцца (ператварацца) у крышталі.

  2. перан. Набыць (набываць) пэўныя ўстойлівыя формы (кніжн.).

    • Крышталізуюцца новыя ідэі.

|| зак. выкрышталізавацца, ✂ і закрышталізавацца, ✂.

|| наз. крышталізацыя, ✂.

крышталізаваць, ✂; зак. і незак.

Ператварыць (ператвараць) у крышталі.

|| зак. закрышталізаваць, ✂.

|| наз. крышталізацыя, ✂.

крышталь, ✂, м.

Цвёрдае цела, якое мае ўпарадкаваную сіметрычную будову.

|| памянш. крышталік, ✂.

|| прым. крышталічны, ✂ і крыштальны, ✂.

крыштальны, ✂.

  1. гл. крышталь.

  2. перан. Празрысты, чысты.

    • Крыштальная вада.
  3. перан. Беззаганны, бездакорны (пра лепшыя якасці чалавека, а таксама пра чалавека з такімі якасцямі).

    • Крыштальная чэснасць.
    • Крыштальнай душы чалавек.

|| наз. крыштальнасць, ✂.

крышталя...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «крыштале...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. крышталяграфія, крышталяоптыка, крышталяфізіка, крышталяхімія.