Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

міласць, , ж.

  1. Добрыя, велікадушныя адносіны.

    • Змяніць гнеў на м.
  2. Ахвяраванне, дар.

  • Ваша (твая, яго) міласць (уст.) — ужываецца як пачцівы зварот ніжэйшага да вышэйшага і пры ўпамінанні трэцяй асобы, якая вышэй таго, хто гаворыць.

  • Міласці просім (разм.) — ветлівае запрашэнне зрабіць што-н.

  • Па міласці каго (іран.) — па чыёй-н. віне, дзякуючы каму-н.

  • Скажы на міласць (разм.) — выказ здзіўлення, непаразумення і пад. з якой-н. прычыны.

міласэрнасць, , ж.

Гатоўнасць да дапамогі каму-н., спагада іншым.

  • Праявіць м.

міласэрны, .

Які праяўляе міласэрнасць, з’яўляецца вынікам міласэрнасці.

  • М. ўчынак.

мілачка, , ж. (разм.).

Ласкавы зварот да маладой жанчыны або дзяўчынкі.

міленькі, .

  1. Прыемны на выгляд, прыгожанькі.

    • Міленькае дзіця.
  2. Блізкі сэрцу, дарагі, каханы.

    • М. дружок.
  3. Ужыв. як ветлівы зварот.

    • Прынясі дроўцаў, м.

  • Як міленькі (разм.) — выраз ужываецца, каб паказаць, што дзеянне адбываецца баз асаблівых цяжкасцей.

  • Будзе працаваць як м.

мілі...

Першая частка складаных слоў са знач. адзінкі, роўнай адной тысячнай долі той адзінкі, што названа ў другой частцы складання, напр. міліампер, мілівольт, мілімікрон.

міліграм, , м.

Адна тысячная частка грама.

|| прым. міліграмовы, .

міліметр, , м.

Адна тысячная частка метра.

|| прым. міліметровы, .

міліметроўка, , ж. (разм.).

Папера для чарцяжоў з клеткамі, роўнымі аднаму квадратнаму міліметру.

мілітарызаваць, ; зак. і незак.

Падпарадкаваць (-коўваць) (эканоміку, прамысловасць) мэтам мілітарызму.

|| наз. мілітарызацыя, .