Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

драпіроўка, , ж.

  1. гл. драпіраваць.

  2. Фіранка, тканіна, што спускаецца шырокімі складкамі.

|| прым. драпіровачны, .

драпіроўшчык, , м.

Майстар, які займаецца драпіроўкай (у 1 знач.).

|| ж. драпіроўшчыца, .

драпры, нескл., н.

Тое, што парцьера.

драсён, , м.

Травяністая, звычайна адналетняя, расліна сямейства грэчкавых.

|| прым. драсёнавы, .

  • Сямейства драсёнавых (наз.).

дратаванка, , ж. (разм.).

Пяньковая або льняная пуга, крута звітая з трох столак (кожная з якіх з’яўляецца асобнай тоненькай вяровачкай).

  • Пастухі і падпаскі гучна ляскалі дратаванкамі.

дратаваны, (разм.).

Звіты з трох тонкіх тугіх вяровачак (пра пугу).

  • Дратаваная пуга.

дратаваць, ; незак. (разм.).

  1. Таптаць, вытоптваць нагамі.

    • Д. пасевы.
  2. Пра каня: раніць нагу падковай другой нагі.

|| зак. здратаваць, .

дратва, , ж.

Тоўстая насмоленая або навошчаная нітка для шыцця абутку, конскай вупражы і пад.

|| прым. дратвенны, .

драўніна, , ж.

  1. Цвёрдая частка дрэва або кустовых раслін, што знаходзіцца пад карой.

  2. зб. Бярвенне і іншыя лесаматэрыялы.

    • Нарыхтоўка драўніны.

|| прым. драўнінны, і драўняны, .

драўняны, .

  1. гл. драўніна і дрэва.

  2. Які здабываецца з драўніны.

    • Д. спірт.