Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

туці, нескл., н. (спец.).

Выкананне музычнага твора ўсім саставам аркестра, хору.

туш​1, ✂, м.

Кароткае музычнае прывітанне ў гонар каго-н.

  • Сыграць т.

туш​2, ✂, ж.

Чорная ці каляровая фарба для чарчэння, малявання або пісьма.

  • Пісаць тушшу.

|| прым. тушавы, ✂.

туш​3, ✂, м.

Выпадковы дотык да шара пры гульні на більярдзе, што лічыцца за ўдар.

туша, ✂, ж.

  1. Асвежаванае і выпатрашанае цела забітай жывёліны.

    • Т. авечкі.
  2. Пра вялікага, поўнага чалавека (разм. неадабр.).

|| памянш. тушка, ✂.

  • Т. труса.

тушаваць​1, ✂; незак.

Наносіць цені на малюнак, пакрываць тушоўкай, тушшу.

|| зак. затушаваць, ✂.

|| наз. тушаванне, ✂ і тушоўка, ✂.

|| прым. тушавальны, ✂.

тушаваць​2, ✂; незак.

Выпадкова дакранацца да більярднага шара, рабіць туш ​3.

тушаны, ✂.

Прыгатаваны варкай у закрытай пасудзіне.

  • Тушанае мяса.

тушканчык, ✂, м.

Млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з вельмі доўгімі заднімі нагамі і хвастом, якая жыве ў пустынях і стэпах.

|| прым. тушканчыкавы, ✂.

  • Сямейства тушканчыкавых (наз.).

тушонка, ✂, ж.

Кансерваванае тушанае мяса.

  • Свіная т.

|| прым. тушоначны, ✂.