Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

envelop [ɪnˈveləp] v. fml (in) аху́тваць; заго́ртваць;

enveloped in mystery аху́таны таямні́цай

envelope [ˈenvələʊp] n. канве́рт;

a stamped envelope канве́рт з ма́ркай

enviable [ˈenviəbl] adj. зайздро́сны; які́ абуджае за́йздрасць;

an enviable position зайздро́снае стано́вішча

envious [ˈenviəs] adj. (of) зайздро́сны; зайздро́слівы;

I was envious of his success. Я зайздросціў яго поспеху.

enviously [ˈenviəsli] adv. зайздро́сліва, з за́йздрасцю

environment [ɪnˈvaɪrənmənt] n.

1. асяро́ддзе, асяро́дак, акружэ́нне, атачэ́нне

2. the environment навако́льны свет, прыро́да

environmental [ɪnˌvaɪrənˈmentl] adj. які́ мае дачыне́нне да навако́льнага асяро́ддзя;

the environmental movement рух за ахо́ву навако́льнага асяро́ддзя;

environmental issues/problems пыта́нні паляпшэ́ння навако́льнага асяро́ддзя

environmentalism [ɪnˌvaɪrənˈmentəlɪzəm] n. рух за ахо́ву навако́льнага асяро́ддзя

environmentalist [ɪnˌvaɪrənˈmentəlɪst] n. прыхі́льнік ахо́вы навако́льнага асяро́ддзя

envisage [ɪnˈvɪzɪdʒ] v. прадба́чваць, прадугле́джваць