Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

enable [ɪˈneɪbl] v.

1. дава́ць магчы́масць; дазваля́ць;

The new test will enable doctors to detect the disease early. Новы тэст дазволіць урачам распазнаваць гэта захворванне на ранняй стадыі.

2. упаўнава́жваць

enact [ɪˈnækt] v.

1. уво́дзіць у дзе́янне (закон, пастанову і да т.п.)

2. fml разы́грываць (п’есу, ролю)

enamel1 [ɪˈnæml] n.

1. эма́ль (у розных знач.)

2. палі́ва

enamel2 [ɪˈnæml] v. пакрыва́ць эма́ллю або́ палі́вай, эмалірава́ць

enamelled2 [ɪˈnæmld] adj.

1. эмалірава́ны, пакры́ты эма́ллю;

enamelled tableware эмалірава́ны по́суд

2. паліва́ны