Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

engage [ɪnˈgeɪdʒ] v. fml

1. найма́ць (каго-н.)

2. займа́ць (час, увагу, думкі)

3. fml прыця́гваць (увагу)

4. fml пачына́ць бой

5. tech. зачапля́ць

engaged [ɪnˈgeɪdʒd] adj.

1. fml (in/on) заня́ты;

They were engaged in conversation. Яны былі заняты гутаркай.

2. (to) зару́чаны

3. BrE заня́ты (пра тэлефон, туалет і да т.п.);

The line is engaged. Лінія занятая.

engagement [ɪnˈgeɪdʒmənt] n.

1. спатка́нне, сустрэ́ча; дамо́ўленасць (аб сустрэчы);

a sporting engagement спарты́ўная сустрэ́ча

2. абавяза́цельства

3. зару́чыны;

an engagement ring заруча́льны пярсцёнак

4. mil. бо́йка, суты́чка

engaging [ɪnˈgeɪdʒɪŋ] adj. прыва́бны, ціка́вы, прыцяга́льны

engender [ɪnˈdʒendə] v. fml параджа́ць, спараджа́ць; выкліка́ць

engine [ˈendʒɪn] n.

1. мато́р, рухаві́к

2. лакаматы́ў, параво́з

engineer1 [ˌendʒɪˈnɪə] n.

1. інжыне́р; меха́нік; тэ́хнік

2. AmE машыні́ст

engineer2 [ˌendʒɪˈnɪə] v.

1. заду́мваць, падстро́йваць (непрыемнасці);

They engineered an escape. Яны задумалі ўцёкі.

2. праектава́ць і будава́ць

engineering [ˌendʒɪˈnɪərɪŋ] n. тэ́хніка; машынабудава́нне

engine driver [ˈendʒɪnˌdraɪvə] n. BrE машыні́ст