Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

enjoy [ɪnˈdʒɔɪ] v.

1. мець/атры́мліваць асало́ду;

enjoy oneself прые́мна ба́віць/право́дзіць час;

Did you enjoy the film? Ці спадабаўся вам фільм?

2. мець, вало́даць; карыста́цца;

enjoy rights карыста́цца права́мі;

enjoy a good reputation мець до́брую рэпута́цыю

enjoyable [ɪnˈdʒɔɪəbl] adj. прые́мны;

highly/thoroughly/very enjoyable ве́льмі прые́мны

enjoyment [ɪnˈdʒɔɪmənt] n. асало́да, прые́мнасць;

I get a lot of enjoyment from reading his memories. Я атрымліваю вялікую асалоду ад чытання яго ўспамінаў.

enlarge [ɪnˈlɑ:dʒ] v. павялі́чваць; павялі́чвацца; пабо́льшваць; пабо́льшвацца; пашыра́ць; пашыра́цца

enlarge on [ɪnˌlɑ:dʒˈɒn] phr. v. fml гавары́ць (больш) падрабя́зна;

He enlarged on the last point. Ён больш падрабязна спыніўся на апошнім пункце.

enlarge upon [ɪnˌlɑ:dʒəˈpɒn] phr. v. = enlarge on

enlargement [ɪnˈlɑ:dʒmənt] n. павелічэ́нне; пашырэ́нне

enlighten [ɪnˈlaɪtn] v. fml развіва́ць свядо́масць/разуме́нне; інфармава́ць

enlightenment [ɪnˈlaɪtnmənt] n.

1. прасвятле́нне;

a moment of enlightenment мо́мант прасвятле́ння

2. the Enlightenment hist. эпо́ха (век) Асве́тніцтва (XVIII стагоддзе)

enlist [ɪnˈlɪst] v.

1. (добраахвотна) паступа́ць або́ вербава́ць на вайско́вую слу́жбу

2. (in) BrE запі́свацца (на вучэбны курс, у палітычную групоўку і да т.п.)

3. заруча́цца (падтрымкай, дапамогай)

enliven [ɪnˈlaɪvn] v. fml ажыўля́ць, рабі́ць больш жва́вым/акты́ўным

enmity [ˈenməti] n. fml варо́жасць; непрыя́зь, непрыя́знасць