Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

engaging [ɪnˈgeɪdʒɪŋ] adj. прыва́бны, ціка́вы, прыцяга́льны

engender [ɪnˈdʒendə] v. fml параджа́ць, спараджа́ць; выкліка́ць

engine [ˈendʒɪn] n.

1. мато́р, рухаві́к

2. лакаматы́ў, параво́з

engineer1 [ˌendʒɪˈnɪə] n.

1. інжыне́р; меха́нік; тэ́хнік

2. AmE машыні́ст

engineer2 [ˌendʒɪˈnɪə] v.

1. заду́мваць, падстро́йваць (непрыемнасці);

They engineered an escape. Яны задумалі ўцёкі.

2. праектава́ць і будава́ць

engineering [ˌendʒɪˈnɪərɪŋ] n. тэ́хніка; машынабудава́нне

engine driver [ˈendʒɪnˌdraɪvə] n. BrE машыні́ст

English1 [ˈɪŋglɪʃ] n.

1. англі́йская мо́ва;

spoken English размо́ўная англі́йская мо́ва;

British/American English брыта́нскі/амерыка́нскі варыя́нт англі́йскай мо́вы;

English-speaking countries англамо́ўныя краі́ны;

Old English старажы́тная англі́йская мо́ва;

Middle English сярэдневяко́вая англі́йская мо́ва;

What is the English for “дом”? Як па-англійску «дом»?

2. the English англіча́не

English2 [ˈɪŋglɪʃ] adj. англі́йскі, анге́льскі;

an English teacher наста́ўнік/наста́ўніца англі́йскай мо́вы;

English studies англі́стыка

Englishman [ˈɪŋglɪʃmən] n. (pl. -men) англіча́нін