Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

obscurity [əbˈskjʊərəti] n.

1. невядо́масць;

live in obscurity жыць у невядо́масці

2. няя́снасць, незразуме́ласць

3. lit. цемната́, це́мра

obsequious [əbˈsi:kwiəs] adj. fml, derog. ліслі́вы, уго́длівы, рабале́пны;

give an obsequious smile ліслі́ва ўсміхну́цца

observable [əbˈzɜ:vəbl] adj. прыме́тны; ба́чны, агля́дны;

observable effects прыме́тныя/відаво́чныя вы́нікі

observance [əbˈzɜ:vəns] n.

1. прытры́мліванне, выкана́нне (законаў, правілаў, звычаяў і да т.п.)

2. звыч. pl. абра́д, звы́чай, рытуа́л;

ritual observances рытуа́льныя абра́ды

observant [əbˈzɜ:vənt] adj.

1. нагляда́льны, назіра́льны, ува́жлівы

2. fml які́ прытрымліваецца (рэлігі́йных) трады́цый, звы́чаяў

observation [ˌɒbzəˈveɪʃn] n.

1. назіра́нне, вывучэ́нне;

an observation tower назіра́льная вы́шка;

under observation пад назіра́ннем;

escape observation застава́цца незаўва́жаным, прахо́дзіць па-за назіра́ннем

2. (on/about) заўва́га, выка́званне;

make an observation on smth. рабі́ць заўва́гу нако́нт чаго́-н., заўважа́ць што-н.

3. назіра́льнасць, нагляда́льнасць

observatory [əbˈzɜ:vətri] n. абсервато́рыя

observe [əbˈzɜ:v] v. fml

1. нагляда́ць, назіра́ць, сачы́ць; заўважа́ць;

observe the behaviour of babies назіра́ць за паво́дзінамі немаўля́т

2. рабі́ць заўва́гу, заўважа́ць, выка́звацца

3. прытры́млівацца, выко́нваць (пра традыцыі, звычаі, законы)

4. святкава́ць, адзнача́ць;

observe birthdays адзнача́ць дні нараджэ́ння

observer [əbˈzɜ:və] n. нагляда́льнік, назіра́льнік

obsess [əbˈses] v. завало́дваць ро́зумам; прасле́даваць, му́чыць (пра ідэю, страх і да т.п.);

This thought obsessed him. Гэтая думка завалодала ім;

He is obsessed by a feeling of guilt. Яго мучыць пачуццё віны.