Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

endemic [enˈdemɪk] adj. эндэмі́чны

ending [ˈendɪŋ] n.

1. кане́ц, заканчэ́нне;

a happy ending шчаслі́вы кане́ц

2. ling. канча́так

endless [ˈendləs] adj.

1. бяско́нцы; бязме́жны;

an endless list бяско́нцы спіс

2. незлічо́ны;

endless opportunities незлічо́ныя магчы́масці

endlessly [ˈendləsli] adv. бяско́нца; бязме́жна

endorse [ɪnˈdɔ:s] v.

1. ухваля́ць, адабра́ць, падтры́мліваць (публічна);

I endorse your opinion. Я ўхваляю вашу думку.

2. пацвярджа́ць; распі́свацца;

endorse a cheque падпіса́ць чэк

3. BrE адзнача́ць парушэ́нне ў вадзі́цельскіх права́х

endorsement [ɪnˈdɔ:smənt] n.

1. публі́чная падтры́мка; ухвале́нне

2. BrE адзна́ка аб парушэ́нні ў вадзі́цельскіх права́х

endow [ɪnˈdaʊ] v.

1. абдо́рваць; адо́рваць, надзяля́ць;

He is endowed with patience. Ён надзелены цярпеннем (ад прыроды).

2. ахвярава́ць капіта́л на ўтрыма́нне (школы, бальніцы і да т.п.)

endowment [ɪnˈdaʊmənt] n.

1. дар, ахвярава́нне (на ўтрыманне школы, каледжа або іншай установы)

2. fml адо́ранасць, (прыро́джаная) здо́льнасць

endurable [ɪnˈdjʊərəbl] adj.

1. цярпі́мы

2. трыва́лы

endurance [ɪnˈdjʊərəns] n. трыва́ласць, сто́йкасць