Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

encompass [ɪnˈkʌmpəs] v. fml

1. уключа́ць;

The study encompasses a number of social problems. Даследаванне ўключае шэраг сацыяльных праблем.

2. абкружа́ць, акружа́ць

encore1 [ˈɒŋkɔ:] n. выкліка́нне на біс;

give/play an encore выко́нваць на біс

encore2 [ˈɒŋkɔ:] interj. біс!

encounter1 [ɪnˈkaʊntə] n. (with) сустрэ́ча (нечаканая);

an encounter with danger небяспе́чная сустрэ́ча

encounter2 [ɪnˈkaʊntə] v. сустрака́ць (нечакана); сустрака́цца; сутыка́цца;

encounter difficulties сутыка́цца з ця́жкасцямі

encourage [ɪnˈkʌrɪdʒ] v. падбадзёрваць, заахво́чваць; падтры́мліваць

encouragement [ɪnˈkʌrɪdʒmənt] n. адабрэ́нне, падтры́мка; заахво́чванне;

a few words of encouragement не́калькі слоў заахво́чвання

encouraging [ɪnˈkʌrɪdʒɪŋ] adj. натхня́льны, натхня́ючы;

The latest news is very encouraging. Апошнія навіны вельмі падбадзёрваюць.

encroach [ɪnˈkrəʊtʃ] v. fml (on/upon) (паступова) захо́пліваць; зама́хвацца (на чые-н. правы, уладу і да т.п.)

encumber [ɪnˈkʌmbə] v. fml

1. заміна́ць; перашкаджа́ць

2. абцяжа́рваць