Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

entranced [ɪnˈtrɑ:nst] adj. fml заваро́жаны, зачарава́ны (таксама перан.)

entrance hall [ˈentrənsˌhɔ:l] n. вестыбю́ль, хол; пярэ́дні пако́й

entrant [ˈentrənt] n. (to)

1. абітурые́нт; абітурые́нтка

2. удзе́льнік; удзе́льніца (спаборніцтваў)

entreat [ɪnˈtri:t] v. fml упро́шваць, малі́ць

entreaty [ɪnˈtri:ti] n. fml упро́шванне, мальба́

entrenched [ɪnˈtrentʃt] adj. мо́цны, укаране́лы;

entrenched habits укаране́лыя звы́чаі

entrust [ɪnˈtrʌst] v. (to, with) давяра́ць, даруча́ць;

I entrusted the task to him/I entrusted him with the task. Я даручыў яму гэта заданне.

entry [ˈentri] n.

1. увахо́д; уе́зд;

No entry (надпіс). Увахо́д/уе́зд забаро́нены;

an entry visa уязна́я ві́за

2. (into) увахо́джанне, уступле́нне;

the entry into war уступле́нне ў вайну

3. за́піс (у кнізе, дзённіку і да т.п.)

4. арты́кул (у слоўніку);

The dictionary has 30,000 entries. Слоўнік змяшчае 30 000 слоў.

enumerate [ɪˈnju:məreɪt] v. fml пералі́чваць

enumeration [ɪˌnju:məˈreɪʃn] n. fml пералі́к