Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

entirely [ɪnˈtaɪəli] adv. ца́лкам, по́ўнасцю, зусі́м;

He is entirely wrong. Ён цалкам памыляецца;

I entirely agree with you. Я поўнасцю згодны з вамі.

entirety [ɪnˈtaɪərəti] n. fml паўната́; цэ́ласнасць

in its entirety по́ўнасцю

entitle [ɪnˈtaɪtl] v.

1. (to) дава́ць пра́ва;

be entitled to мець пра́ва (на што-н.)

2. дава́ць загало́вак, азагало́ўліваць

entitlement [ɪnˈtaɪtlmənt] n. fml (to) пра́ва (на што-н.)

entity [ˈentəti] n. fml

1. быццё, існава́нне

2. да́насць; аб’е́кт

3. і́снасць, су́тнасць;

a separate entity асо́бная і́снасць

entomologist [ˌentəˈmɒlədʒɪst] n. энтамо́лаг

entomology [ˌentəˈmɒlədʒi] n. энтамало́гія

entrails [ˈentreɪlz] n. pl. anat. вантро́бы; кі́шкі

entrance1 [ˈentrəns] n.

1. (to) увахо́д (у памяшканне або іншае месца); уе́зд;

the entrance to the cave увахо́д у пячо́ру

2. (of) увахо́д (каго-н.), з’яўле́нне;

make one’s entrance увайсці́, з’яві́цца;

entrance is free увахо́д бяспла́тны

3. паступле́нне;

entrance examinations усту́пныя экза́мены/іспы́ты;

an entrance fee усту́пны ўзнос/унёсак

entrance2 [ɪnˈtrɑ:ns] v. fml заваро́жваць, зачаро́ўваць (таксама перан.)