Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эпапе́я

(гр. еророііа)

1) вялікі твор эпічнага жанру, у якім апісваюцца значныя гістарычныя падзеі;

2) перан. шэраг значных падзей, якія ўтвараюць адно цэлае (напр. э. партызанскай барацьбы).

э́пас

(гр. epos = слова, апавяданне)

1) гераічныя народныя паданні (напр. былінны э.);

2) адзін з трох асноўных родаў мастацкай літаратуры (побач з драмай і лірыкай); апавядальныя творы (напр. раман — адзін з жанраў эпасу).

эпата́ж

(фр. épatage)

скандальная выхадка; паводзіны, якія парушаюць агульнапрынятыя нормы і правілы.

эпаці́раваць

(фр. épater)

уражваць, здзіўляць незвычайнымі паводзінамі, скандальнымі ўчынкамі, парушэннем агульнапрынятых норм і правіл.