Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эмігра́нт

(лац. emigrans, -ntis = які высяляецца, выязджае)

асоба, якая перасялілася са сваёй краіны ў чужую па палітычных, эканамічных, рэлігійных ці іншых прычынах (параўн. імігрант 1, мігрант 1).

эмігра́цыя

(лац. emigratio = высяленне, выезд)

1) перасяленне людзей з краіны, дзе яны жылі, у чужую краіну па палітычных, эканамічных і іншых прычынах (параўн. іміграцыя 1, міграцыя 1);

2) сукупнасць эмігрантаў, што пражываюць у якой-н. краіне.

эмі́р

(ар. amir = уладар)

тытул правіцеля ў некаторых мусульманскіх краінах Усходу і Афрыкі, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

эміса́р

(лац. emissarius = пасланец)

асоба, якую пасылаюць у іншую краіну з сакрэтным палітычным даручэннем.

эмі́сія

(лац. emissio = выпуск)

выпуск у абарачэнне папяровых грошай і каштоўных папер.

эмітэ́нт

(лац. emittens, -ntis = які выпускае)

банк або ўстанова, якія праводзяць эмісію.