Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эквала́йзер

(англ. equaliser)

радыёэлектроннае ўстройства ў высокаякасных стэрэафанічных комплексах, рэгулятар частотных характарыстык гуку, тэмбру.

эквівале́нт

(лац. aequivalens, -ntis = раўназначны, раўнацэнны)

1) што-н. раўназначнае чаму-н., здольнае поўнасцю замяніць яго (напр. механічны э. цяпла);

2) тавар, які выражае вартасць іншых тавараў, на якія ён абменьваецца.

эквілібры́ст

(ад лац. aequilibris = які знаходзіцца ў раўнавазе)

1) цыркавы артыст, які займаецца эквілібрыстыкай 1;

2) перан. чалавек, які праяўляе незвычайную спрытнасць, выкрутлівасць у паводзінах, спрэчках.

эквілібры́стыка

(ад лац. aequilibritas = раўнавага)

1) жанр цыркавога мастацтва, заснаваны на ўменні выканаўцы рабіць складаныя акрабатычныя практыкаванні, захоўваць раўнавагу ў разнастайных становішчах;

2) перан. уменне лёгка прыстасоўвацца, лавіраваць у розных абставінах.