Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

смог

[англ. smog, ад smo(ke) = дым + (fo)g = туман]

сумесь дыму і пылу з туманам, якая ўтварае завесу над буйнымі прамысловымі гарадамі.

смо́кінг

[англ. smoking (jacket) = літар. пінжак, у якім кураць]

пінжак з чорнага сукна з адкрытай грудзінай і доўгімі абшытымі шоўкам адваротамі.