Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

саквая́ж

(фр. sac de voyage, ад sac = мяшок + voyage = падарожжа)

ручная дарожная сумка са скуры або шчыльнай тканіны, з замком.

сакра́льны

(с.-лац. sacralis, ад лац. sacer = святы)

які мае адносіны да рэлігійнага культу.

сакрамента́льны

(с.-лац. sacramentalis, ад лац. sacramentum = клятва, прысяга)

1) абрадавы, рытуальны, свяшчэнны, варты пакланення;

2) традыцыйны, які стаў звычаёвым (напр. с-ая фраза).

сакрата́р

(фр. secrétaire, ад с.-лац. secretarius = удзельнік таемных нарад)

1) асоба, якая вядзе справаводства ўстановы, арганізацыі або прыватнай асобы;

2) складальнік пратакола сходу, пасяджэння;

3) выбарны кіраўнік якой-н. арганізацыі, якога-н. органа;

4) асоба, якая загадвае арганізацыйна-выканаўчым аддзелам якой-н. установы.

сакратарыя́т

(фр. secrétariat)

1) арганізацыйна-выканаўчы орган, аддзел пры ўстанове ці арганізацыі для вядзення бягучых спраў (напр. с. міністэрства);

2) сукупнасць супрацоўнікаў такога органа, аддзела;

3) асобы, выбраныя на сходзе, канферэнцыі для вядзення пратаколаў.

сакрэ́т1

(фр. secret, ад лац. secretum = таемнае)

1) тайна, таямніца; тое, што падлягае захаванню ўпотай;

2) тайны спосаб атрымання, вырабу чаго-н., які невядомы іншым;

3) патайная канструкцыя ў механізме (напр. замок з сакрэтам);

4) перадавы патайны ваенны вартавы пост (напр. выстаўлены с.).

сакрэ́т2

(лац. secretus = выдзелены)

неабходнае для арганізма рэчыва, якое выпрацоўваецца залозамі (напр. жоўць, сліна, страўнікавы́ сок).

сакрэ́цыя

(лац. secretio = выдзяленне)

выпрацоўка і выдзяленне залозамі асобых рэчываў (сакрэтаў2), неабходных для жыццядзейнасці арганізма.