Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

до́гма

(гр. dogma = думка, вучэнне)

палажэнне, якое прымаецца на веру як непахісная ісціна, нязменная пры ўсіх абставінах.

до́гмат

(гр. dogma, -atos = думка, вучэнне)

1) асноўнае палажэнне ў рэлігійным веравучэнні, у пануючай ідэалогіі, якое прымаецца на веру і не падлягае крытыцы;

2) тое, што і догма.