Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экстэр’ер

(фр. extérieur = знешні)

знешні выгляд і склад цела жывёлы (параўн. інтэр’ер 2).

эксцэнтры́чны

(фр. excentrique, ад лац. ех = з, паза + centrum = цэнтр)

незвычайны, дзіўны, вельмі своеасаблівы (напр. э. учынак, э-ыя паводзіны).

эксцэ́с

(лац. exseccus = выхад, ухіленне)

1) крайняе праяўленне чаго-н., няўстрыманасць;

2) парушэнне нармальнага ходу чаго-н., напр. грамадскага парадку.

экумені́зм

(ад гр. oikumene = Сусвет)

рух за аб’яднанне ўсіх хрысціянскіх цэркваў.

экшн

(англ. action)

фільм у жанры баевіка з пастановачнымі трукамі.