Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бардзю́р

(фр. bordure, ад bord = край, мяжа)

1) шляк, які абрамляе край тканіны, шпалер і інш.;

2) паласа дэкаратыўных раслін узбоч плошчы, пляцоўкі, тратуара.

бар’е́р

(фр. barriére)

1) невысокая перагародка, якая закрывае свабодны праход куды-н.;

2) перашкода, якую трэба пераадолець пры спаборніцтве ў бегу, скачках і інш.;

3) наогул перашкода для чаго-н. (напр. гукавы б., цеплавы б.);

4) перан. тое, што перашкаджае дзейнасці (напр. ведамасны б., псіхалагічны б.).

ба́рмен

(англ. barman)

уладальнік ці служачы бара, які падае спіртныя напіткі за стойкай.

баро́метр

(ад гр. baros = цяжар + metreo = вымяраю)

1) прыбор для вымярэння атмасфернага ціску, прадказання надвор’я;

2) перан. паказчык якіх-н. змен, стану чаго-н. (напр б. грамадскай думкі).

ба́ртэр

(англ. barter)

натуральны абмен аднаго тавару або паслугі на іншы тавар або паслугу; абменны гандаль.

барыто́н

(іт. baritone)

1) мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам, а таксама спявак з такім голасам;

2) духавы або струнны музычны інструмент сярэдняга рэгістра і тэмбру.

бары́ш

(цюрк. baryš)

1) пачастунак пасля куплі-продажу, заключэння здзелкі;

2) прыбытак, выгада ад якой-н. гандлёвай здзелкі.

ба́рэль

(англ. barrel = літар. бочка)

мера ёмістасці і аб’ёму сыпкіх і вадкіх рэчываў у ЗША, Англіі і некаторых іншых краінах, роўная для сыпкіх рэчываў 163,65 л, для вадкіх рэчываў 159 л.

барэлье́ф

(фр. bas-relief = літар. нізкі рэльеф)

скульптурны відарыс, які выступае на плоскай паверхні менш чым на палавіну сваёй таўшчыні (параўн. гарэльеф).

бас

(іт. basso)

1) самы нізкі мужчынскі голас, а таксама спявак з такім голасам;

2) духавы або струнны музычны інструмент нізкага рэгістра і тэмбру.