Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экстра́кт

(лац. extractus = выцягнуты, здабыты)

1) лекавы прэпарат, атрыманы выцяжкай з раслінных або жывёльных тканак і раствораны ў спірце ці ў вадзе;

2) прадукт, які атрымліваецца шляхам згушчэння сокаў ягад, пладоў (напр. малінавы э.).

э́кстранны

(ад лац. extra = звыш, па-за)

1) паспешны, тэрміновы (напр. э-ая тэлеграма);

2) надзвычайны, непрадугледжаны (напр. э-ая справа).

экстрапаля́цыя

(фр. extrapolation, ад лац. extra = паза, звыш + polire = рабіць гладкім)

пашырэнне вывадаў, атрыманых пры вывучэнні адной часткі з’явы, на іншыя яе часткі.

экстрасэ́нс

(ад лац. extra = звыш + sensus = пачуццё, адчуванне)

чалавек, які валодае асобымі біяэнергетычнымі ўласцівасцямі і звышпачуццёвымі здольнасцямі, якія найчасцей выкарыстоўваюцца для дыягностыкі і лячэння хвароб.

экстры́м

(англ. extreme, ад лац. extremus = крайні)

тое, што выходзіць за межы звычайнага.

экстрэма́льны

(англ. extremal, ад лац. extremus = крайні)

крайні па сваім праяўленні, напр. па складанасці, цяжкасці, небяспецы і г. д. (напр. працаваць у э-ых умовах, э-ая сітуацыя).

экстрэмі́зм

(фр. extrémisme, ад лац. extremus = крайні)

схільнасць да крайніх поглядаў і крайніх мер, пераважна ў палітыцы.

экстрэмі́ст

(фр. extrémiste, ад лац. extremus = крайні)

прыхільнік экстрэмізму.

э́кстэзі

(англ. extasy, ад гр. extasis = захапленне, раз’юшанасць)

полісінтэтычны наркотык у выглядзе таблетак, які ўзбуджае нервовую сістэму.

экстэнсі́ўны

(лац. extensivus = расшыральны, працяглы)

звязаны толькі з колькасным павелічэннем без паляпшэння якасці (напр. э-ае расшырэнне рынкаў).