Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

банкі́р

(фр. banquier, ад іт. banchiere)

буйны акцыянер або ўладальнік банка 1.

банкно́ты

(англ. banknotes, ад bank = банк + note = запіс)

папяровыя грашовыя знакі, якія выпускаюцца банкам і павінны забяспечвацца золатам і іншымі каштоўнымі металамі.

банкру́т

(фр. banqueroute < іт. bancarotta, ад banca = банк + rotta = разбіты)

1) збяднелы, неплацежаздольны даўжнік (з прычыны разарэння);

2) перан. чалавек, які пацярпеў крах у сваёй дзейнасці або поўную няўдачу ў асабістым жыцці.

банса́й

(яп. bonsaj)

1) карлікавае дрэва, вырашчанае ў гаршку;

2) майстэрства вырошчваць такія дрэвы (узнікла ў Японіі і пашырылася па ўсім свеце).

бапты́зм

(англ. baptism, ад гр. baptizo = хрышчу)

сектанцкая плынь у хрысціянстве, якая прапаведуе хрышчэнне ў сталым узросце і адмаўляе некаторыя абрады і догматы царквы.

бапты́ст

(англ. baptist < лац. baptista, ад гр. baptistes = хрысціцель)

паслядоўнік баптызму.

бар

(англ. bar)

1) невялікі рэстаран, дзе наведвальнікаў абслугоўваюць за стойкай;

2) спецыяльнае аддзяленне ў серванце, шафе для він.

барака́мера

(ад гр. baros = цяжар + лац. camera = камера)

герметычная камера, у якой штучна зменьваецца ціск паветра, што дазваляе праводзіць выпрабаванні метэаралагічных прыбораў і правяраць уплыў атмасферных змен на арганізм чалавека.

баратэрапі́я

(ад гр. baros = цяжар + therapeia = лячэнне)

мед. выкарыстанне з лячэбнай мэтай паніжанага і павышанага атмасфернага ціску.

бард

(фр. barde, ад кельц. bardes = спявак)

1) паэт-спявак у старажытных кельтаў;

2) паэт і музыкант, выканаўца ўласных песень.