Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экспо́

(фр. expo(sition) = выстаўка]

міжнародная выстаўка, звычайна з лічбай, якая ўказвае год (напр. Экспо-2004).

экспрапрыя́цыя

(фр. expropriation, ад лац. ех = з + proprius = уласны)

прымусовае адабранне маёмасці, сродкаў вытворчасці, якое праводзіцца дзяржаўнымі органамі.

экспро́мт

(лац. expromtus = гатовы)

невялікі верш, музычны твор, кароткая прамова, створаныя адразу, у момант выканання.

экспрэ́с

(англ. express, ад лац. expressus = узмоцнены)

поезд, судна або аўтобус, якія ідуць з найбольшай скорасцю і робяць прыпынкі толькі на буйных станцыях.

экспрэ́сія

(лац. expressio = выражэнне)

выразнасць, сіла выражэння пачуццяў, перажыванняў (напр. э. слова, э. колеру).

экста́з

(гр. ekstasis = захапленне, раз’юшанасць)

найвышэйшая ступень захаплення, пры якой чалавек даходзіць да самазабыцця.

экстраардына́рны

(лац. extraordinarius, ад extra = паза + ordinarius = звычайны)

1) надзвычайны, рэдкі (напр. э-ая сустрэча);

2) уст. пазаштатны (напр. э. прафесар); проціл. ардынарны 2.

экстравага́нтны

(фр. extravagant, ад лац. extra = звыш + vagari = распаўсюджвацца)

незвычайны, які разыходзіцца з агульнапрынятымі звычаямі (напр. э. учынак).

экстраве́рт

(англ. extravert, ад лац. extra = па-за + vertere = паварочваць)

псіх. чалавек, псіхічны склад якога характарызуецца накіраванасцю на знешні свет, на кантакты з людзьмі (проціл. інтраверт).

экстрады́цыя

(фр. extradition, ад лац. ех = з + traditio = перадача)

выдача замежнай дзяржаве асобы, якая парушыла законы гэтай дзяржавы.