Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гаржэ́тка

(фр. gargette)

прадмет жаночага туалету ў выглядзе палоскі футра ці цэлай шкуркі звярка, якую носяць замест каўняра.

гармо́нія

(лац. harmonia, ад гр. harmonia = сувязь, сугучнасць, зладжанасць)

1) мілагучнасць, зладжанасць, прыемнасць гучання (напр. г. гукаў);

2) суразмернасць, узаемная адпаведнасць у спалучэнні чаго-н. (напр. г. інтарэсаў, г. формы і зместу).

гармо́ны

(фр. hormone, ад гр. hormao = рухаю)

біялагічна актыўныя рэчывы, якія выдзяляюць у кроў залозы ўнутранай сакрэцыі; удзельнічаюць у рэгуляцыі функцый арганізма.

гарніту́р

(фр. garniture)

поўны набор, камплект прадметаў пэўнага прызначэння (напр. г. мэблі, спальны г.).

гарсэ́т

(польск. gorset, ад фр. corset)

1) шырокі пругкі пояс, які носяць пад сукенкай для надання стройнасці фігуры;

2) частка беларускага народнага жаночага касцюма ў выглядзе безрукаўкі;

3) бандаж, які носяць на верхняй частцы тулава пры скрыўленні пазваночніка.

гарызанта́ль

(фр. horizontale, ад гр. horizon, -ntos = які абмяжоўвае)

гарызантальная прамая лінія (проціл. вертыкаль 1).

гарызанта́льны

(фр. horizontal, ад ад гр. horizon, -ntos = які абмяжоўвае)

паралельны лініі гарызонту (проціл. вертыкальны).

гарызо́нт

(гр. horizon, -ntos = які абмяжоўвае)

1) лінія ўяўнага судакранання неба з зямной або воднай паверхняй, а таксама прастора неба над гэтай лініяй;

2) уся бачная навокал зямная паверхня, далягляд;

3) перан. круг магчымасцей, перспектыва (напр. адкрыліся новыя гарызонты ў навуцы);

4) перан. сума ведаў, кругагляд чалавека (напр. чалавек з шырокім гарызонтам).

гарэлье́ф

(фр. haut-relief = літар. высокі рэльеф)

скульптурны відарыс, які выступае на плоскай паверхні больш чым на палавіну сваёй таўшчыні (параўн. барэльеф).

гастарба́йтэр

(ням. Gastarbeiter, ад Gast = госць + Arbeiter = рабочы)

наёмны рабочы-эмігрант у краінах Заходняй Еўропы.