Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

га́нгстэр

(англ. gangster, ад gang = банда)

член бандыцкай арганізацыі, які робіць бізнес незаконнымі сродкамі — забойствамі, грабяжом, подкупам, запалохваннем.

га́ндаль

(польск. handel, ад ням. Handel)

гаспадарчая дзейнасць па куплі і продажы тавараў (напр. дзяржаўны г., прыватны г.).

гандбо́л

(англ. handball, ад hand = рука + ball = мяч)

спартыўная камандная гульня, у якой гульцы імкнуцца рукамі закінуць мяч у вароты праціўніка; ручны мяч.

гандля́р

(польск. handlarz, ад ням. Handler)

1) той, хто займаецца гандлем;

2) перан. беспрынцыповы чалавек, які гандлюе сваім сумленнем, талентам, перакананнямі.

гантэ́ль

(ням. Hantel)

ручны гімнастычны снарад у выглядзе двух металічных шароў, злучаных кароткай ручкай.

гара́ж

(фр. garage)

памяшканне для стаянкі і рамонту аўтатранспарту.

гара́нт

(фр. garant)

дзяржава, арганізацыя або асоба, якая дае гарантыю ў чым-н.; паручыцель.

гара́нтыя

(фр. garantie)

1) парука, запэўненне ў чым-н. (напр. тэлевізар з гарантыяй);

2) умова, якая забяспечвае поспех чаго-н. (напр. загартоўка арганізма — г. здароўя).

гараско́п

(гр. horoskopos, ад hora = час + skopeo = гляджу, назіраю)

табліца размяшчэння планет і зорак у пэўны момант часу, якая служыць астролагам для прадказання лёсу чалавека або выніку якой-н. падзеі; само такое прадказанне.

гардэро́б

(фр. garderobe)

1) памяшканне ў грамадскім будынку для захоўвання верхняга адзення наведвальнікаў;

2) шафа для адзення;

3) увесь набор адзення аднаго чалавека (напр. г. артысткі).