Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эгаі́ст

(фр. égoïste, ад лац. ego = я)

чалавек, якому ўласцівы эгаізм; сябелюб (проціл. альтруіст).

эгаліта́рны

(фр. égalitaire, ад égalité = роўнасць)

заснаваны на ўраўняльным падзеле прыватнай уласнасці.

эгаты́зм

(фр. égotisme, ад лац. ego = я)

перабольшаная думка пра сваю асобу, пра свае вартасці і значэнне; самаўлюбёнасць.

эгацэнтры́зм

(фр. égocentrisme, ад лац. ego = fl + centrum = цэнтр)

крайняя форма праяўлення эгаізму.

эгі́да

(гр. aigis, -gidos = шчыт Зеўса ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

заступніцтва, абарона (напр. знаходзіцца пад эгідай закона).

эдэ́м

(ст.-яўр. eden = асалода)

1) біблейскі рай;

2) перан. прыгожая мясцовасць, дзе можна бесклапотна і шчасліва жыць.

эзатэры́чны

(гр. esoterikos = унутраны)

тайны, прызначаны толькі для азнаёмленых з містычным, рэлігійным вучэннем (проціл. экзатэрычны).

эйфары́я

(гр. euphoria, ад eu = добра + phoreo = пераношу)

1) стан прыўзнятага настрою, бестурботнасці, здаволення, які не адпавядае аб’ектыўным умовам;

2) мед. хваравіты стан раскошы, выкліканы наркатычнымі сродкамі або душэўным захворваннем.

экало́гія

(ад гр. oikos = дом, радзіма + logos = навука)

1) раздзел біялогіі, які вывучае ўзаемадзеянне раслінных і жывёльных арганізмаў паміж сабой і навакольным асяроддзем;

2) стан навакольнага асяроддзя, які склаўся ў выніку безгаспадарчага выкарыстання прыродных рэсурсаў і зараз пагражае існаванню людзей.

экано́міка

(гр. oikonomike, ад oikos = жыллё + nomos = закон)

1) сукупнасць вытворчых адносін на пэўным этапе развіцця грамадства;

2) народная гаспадарка краіны, вобласці, раёна, якой-н. галіны грамадскай дзейнасці (напр. э. Беларусі, э. гандлю);

3) навуковая дысцыпліна, якая вывучае тую ці іншую галіну гаспадаркі (напр. э. бульбаводства).