апастэрыёры
(лац. а posteriori = з наступнага)
на падставе вопыту, вопытных дадзеных (проціл. апрыёры).
апатры́ды
(гр. apatris, -idos = які не мае айчыны)
юр. асобы без грамадзянства.
апа́тыя
(гр. apatheia)
поўная абыякавасць да ўсяго; раўнадушнасць, вяласць.
апафе́гма
(гр. apophthegma)
літ. кароткае дасціпнае павучальнае выслоўе.
апафео́з
(гр. apotheosis = абогатварэнне)
1) праслаўленне, узвелічэнне якой-н. асобы, з’явы, падзеі;
2) урачыстая заключная сцэна ў некаторых спектаклях з удзелам усіх выканаўцаў.
апеля́цыя
(лац. appellatio)
1) юр. абскарджанне рашэння суда ў больш высокай судовай інстанцыі з мэтай перагляду справы (параўн. касацыя 1);
2) зварот з просьбай, з заклікам аб чым-н. (напр. а. да грамадскай думкі).
апе́ндыкс
(лац. appendix = прыдатак)
анат. чэрвепадобны адростак сляпой кішкі.
апендыцы́т
(фр. appendicite, ад лац. appendix = прыдатак)
мед. запаленне апендыкса (параўн. тыфліт).
апепсі́я
(ад гр. а- = не + pepsis = страваванне)
мед. нястраўнасць у сувязі з невыдзяленнем страўнікавага соку.
апера́тар
(лац. operator = выканаўца)
1) спецыяліст, які кіруе работай якога-н. механізма або ўстаноўкі;
2) тое, што і кінааператар;
3) інф. каманда або група каманд праграмы 5, складзенай на якой-н. мове праграміравання.