Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анулява́ць

(лац. annulare = знішчаць)

аб’яўляць несапраўдным, касаваць які-н. акт, дакумент (напр. а. дагавор).

анфа́с

(фр. en face)

тварам да таго, хто глядзіць; спераду (напр. сфатаграфавацца а.).

анфіла́да

(фр. enfilade)

доўгі рад пакояў з размешчанымі па адной прамой лініі дзвярамі (часта ў палацах, старадаўніх будынках).

аншла́г

(ням. Anschlag)

1) аб’ява аб тым, што ўсе білеты (на спектакль, канцэрт і г. д.) прададзены;

2) буйны загаловак у газеце (напр. а. на ўсю паласу).

ао́рта

(н.-лац. aorta, ад гр. aorte)

галоўная артэрыя крывяноснай сістэмы, якая ідзе ад сэрца і забяспечвае ўсе органы цела кроўю.

апаге́й

(гр. apogeion, ад аро = ад + ge = Зямля)

1) астр. пункт арбіты Месяца або штучнага спадарожніка, найбольш аддалены ад цэнтра Зямлі (проціл. перыгей);

2) перан. самая высокая ступень развіцця, росквіт чаго н. (напр. у апагеі славы).

апазі́цыя

(лац. oppositio = супрацьпастаўленне)

1) супрацьпастаўленне сваіх поглядаў, палітыкі іншым поглядам, палітыцы;

2) група ўнутры дзяржаўнага органа, партыі, арганізацыі, якая выступае супраць большасці.

апазіцыяне́р

(фр. oppositionnaire, ад лац. oppositio = супрацьпастаўленне)

той, хто належыць да апазіцыі.

апака́ліпсіс

(гр. apokalypsis = адкрыццё)

1) частка Бібліі, адна з кніг Новага Запавету, якая змяшчае прароцтвы пра канец свету;

2) перан. нешта катастрафічнае для свету, для цывілізацыі (напр. а. ядзернай вайны).

апалаге́т

(гр. apologetes = прыхільнік, абаронца)

актыўны абаронца якой-н. ідэі, вучэння, парадкаў.