Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аператы́ўны

(лац. operativus = дзейсны)

1) здольны хутка і правільна выканаць практычныя задачы, дзейсны (напр. а. работнік);

2) звязаны з ажыццяўленнем пэўнай аперацыі (напр. а. прастор, а-ая група).

апера́цыя

(лац. operatio = дзеянне)

1) лячэнне, звязанае з хірургічным умяшаннем (напр. а. на сэрцы);

2) сукупнасць баявых дзеянняў буйной вайсковай групіроўкі, аб’яднаных адной мэтай (напр. наступальная а.);

3) асобнае дзеянне ў шэрагу іншых падобных дзеянняў, з якіх складаецца работа ўсяго прадпрыемства, установы (напр. паштовыя аперацыі, фінансавая а.);

4) перапрацоўка інфармацыі ЭВМ па адной камандзе.

аперко́т

(англ. uppercut, ад upper = верхні + cut = удар)

сп. удар знізу ў тулава або падбародак праціўніка пры гульні ў бокс.

аперы́раваць

(лац. operre)

1) рабіць хірургічную аперацыю (напр. а. ныркі);

2) выконваць якія-н. дзеянні, дзейнічаць (напр. а. каштоўнымі паперамі);

3) карыстацца чым-н. (напр. а. лічбамі, а. фактамі).

аперыты́ў

(фр. apéritif)

слабы спіртны напітак для ўзбуджэння апетыту.

аперэ́та

(im. operetta)

1) жанр музычна-камедыйнага мастацтва, які спалучае інструментальную і вакальную музыку, танец і размоўны дыялог;

2) твор такога жанру.

апеты́т

(лац. appetitus = жаданне)

1) жаданне есці;

2) перан. жаданне наогул, імкненне да чаго-н. (напр. уласніцкі а.).

апітэрапі́я

(ад лац. apis = пчала + гр. therapeia = лячэнне)

мед. выкарыстанне пчалінага яду на лекавыя мэты.

апладысме́нты

(фр. applaudissements)

плясканне ў далоні на знак прывітання ці адабрэння.

апло́мб

(фр. aplomb = літар. раўнавага)

празмерная саманадзейнасць, самаўпэўненасць у паводзінах, у абыходжанні з кім-н. (напр. гаварыць з апломбам).