Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антрэсо́ль

(фр. entresol, ад entre = паміж + sol = зямля)

1) верхні паўпаверх дома;

2) верхні паўярус у структуры зальнага памяшкання, звычайна ў выглядзе галерэі;

3) паліца пад столлю кватэры для розных рэчаў.

антура́ж

(фр. entourage)

1) навакольнае асяроддзе, акружэнне;

2) перан. фон (у мастацкім творы, спектаклі).

антыбіётыкі

(ад гр. anti = супраць + bios = жыццё)

рэчывы біялагічнага паходжання, здольныя падаўляць жыццядзейнасць хваробатворных мікраарганізмаў.

антыдо́ты

(гр. antidoton = проціяддзе)

лекавыя сродкі для лячэння атручванняў; проціяддзі.

антыква́р

(лац. antiquarius)

збіральнік і прадавец прадметаў старадаўняга мастацтва, рэдкіх кніг і інш.

антыкварыя́т

(ням. Antiquariat, ад лац. antiquarius = антыквар)

старадаўнія прадметы (кнігі, карціны, упрыгожанні і інш.), а таксама гандаль такімі прадметамі.

антыпа́тыя

(гр. antipatheia)

пачуццё непрыязнасці, недружалюбнасці, агіды (проціл. сімпатыя).

антыпо́ды

(гр. antipodes = размешчаныя нагамі да ног)

1) насельнікі двух дыяметральна процілеглых пунктаў зямнога шара;

2) людзі з процілеглымі поглядамі, густамі, рысамі характару.

антысеміты́зм

(фр. antisémitisme)

адна з форм нацыянальнай і рэлігійнай нецярпімасці, якая выражаецца ў варожых адносінах да яўрэяў.

антыцыкло́н

(ад гр. anti = супраць + kyklon = які верціцца)

зона з высокім атмасферным ціскам, якая характарызуецца ясным, сонечным надвор’ем (параўн. цыклон).