Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

андэрра́йтэр

(англ. underwriter)

асоба, якая прымае на сябе абавязацельства па размяшчэнню, рэалізацыі каштоўных папер (акцый) на рынку.

анекдо́т

(фр. anecdote, ад гр. anekdotos = нявыдадзены)

кароткае, звычайна выдуманае гумарыстычнае апавяданне з нечаканай развязкай.

ане́ксія

(фр. annexion, ад лац. annexio = далучэнне)

гвалтоўнае далучэнне краіны або яе часткі да другой краіны.

анексіяні́зм

(фр. annexionisme, ад лац. annexio = далучэнне)

палітыка анексіі, захопніцкая палітыка.

анемі́я

(гр. anaimia, ад а- = не, без + haima = кроў)

хваравіты стан, які характарызуецца памяншэннем колькасці эрытрацытаў і гемаглабіну ў крыві; малакроўе.

анестэзі́я

(гр. anaisthesia = неадчувальнасць)

мед. 1) аслабленне або страта адчувальнасці;

2) абязбольванне пры дапамозе анестэтыкаў.

анестэ́тыкі

(ад гр. anesthetos = неадчувальны)

сродкі для абязбольвання.

анімі́зм

(фр. animisme, ад лац. anima = душа)

уяўленне аб існаванні душы ў кожнай рэчы; надзяленне прадметаў і з’яў прыроды ўласцівасцямі жывых істот.

анкало́гія

(ням. Onkologie, ад гр. onkos = уздутасць + logos = навука)

раздзел медыцыны, які вывучае пухліны і распрацоўвае метады іх лячэння.

анке́та

(фр. enquête)

апытальны ліст для атрымання якіх-н. звестак аб тым, хто яго запаўняе, або адказаў на пытанні, складзеныя па пэўнай праграме.