Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гене́тыка

(англ. genetics, ад гр. genetikos = звязаны з нараджэннем, паходжаннем)

навука аб законах спадчыннасці і зменлівасці арганізмаў.

ге́ній

(лац. genius)

1) самая высокая ступень творчай адоранасці, таленавітасці чалавека ў якой-н. галіне дзейнасці (напр. паэтычны г. Пушкіна);

2) чалавек, надзелены такой адоранасцю.

гераі́н

(фр. héroïne)

наркотык моцнага дзеяння, які атрымліваюць з опійнага маку; прыгнечвае цэнтральную нервовую сістэму.

гера́льдыка

(фр. heraldique, ад с.-лац. heraldus = вяшчальнік)

дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем гербаў; гербазнаўства.

герантало́гія

(ад гр. heron, -ntos = стары + logos = вучэнне)

навука, якая займаецца вывучэннем працэсаў старэння арганізмаў.

герб

(польск. herb, ад ням. Erbe = спадчына)

распазнавальны знак дзяржавы, горада, дваранскага роду, які змяшчаецца на флагах, манетах, пячатках, некаторых дакументах.

гербала́йф

(англ. herbalife, ад лац. herba = трава + англ. life = жыццё)

розныя прэпараты замежных фірм, заснаваныя на натуральнай сыравіне, якія служаць для карэкцыі вагі цела і для абароны арганізма ад шкодных уздзеянняў навакольнага асяроддзя.

гербіцы́ды

(ад лац. herba = трава + caedere = забіваць)

хімічныя рэчывы для барацьбы з пустазеллем.

гермафрадыты́зм

(фр. hermaphroditisme, ад гр. Hermaphroditos = імя сына Гермеса і Афрадыты)

разнавіднасць андрагініі, наяўнасць прымет мужчынскага і жаночага полу ў аднаго арганізма; двухполасць.

герметы́чны

(с.-лац. hermeticus, ад Hermes = імя легендарнага егіпецкага мудраца, якому прыпісвалі ўменне закрываць пасуду)

які шчыльна закрыты і не прапускае вадкасці і паветра (напр. г-ая пасуда, г-ая печ).