Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

верыфіка́цыя

(фр. vérification, ад лац. veris = сапраўдны + facere = рабіць)

1) праверка сапраўднасці тэарэтычных палажэнняў вопытным шляхам;

2) пацвярджэнне сапраўднасці чаго-н. (напр. в. вынікаў галасавання).

вест

(ням. West)

1) захад, заходні напрамак;

2) заходні вецер.

вестыбю́ль

(фр. vestibule, ад лац. vestibulum = сені, уваход)

вялікае памяшканне перад уваходам ва ўнутраныя часткі будынка грамадскага прызначэння (палаца, музея, тэатра, клуба і інш.).

ве́стэрн

(англ. western = заходні)

прыгодніцкі фільм з жыцця першых пасяленцаў амерыканскага Захаду.

ве́та

(лац. veto = забараняю)

забарона, якая накладваецца на якое-н. рашэнне ўпаўнаважаным на гэта дзяржаўным органам або асобай (напр. мець права в., в. у міжнародным праве).

ветэра́н

(лац. veteranus = стары, дасведчаны)

1) бывалы, вопытны воін; удзельнік вайны ў мінулым (напр. в. палка, в. вайны);

2) стары; заслужаны работнік, дзеяч у якой-н. галіне (напр. в. працы, в. сцэны).