Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ра́фтынг

(англ. rafting, ад raft = плыт)

сп. спуск на плытах ці лодках па горных рэках.

ра́цыя

(польск. racja, ад лац. ratio = розум)

разумная падстава, слушнасць (напр. мець рацыю).

рацыяналіза́цыя

(ням. Rationalisation, ад лац. rationalis = разумны)

арганізацыя якой-н. дзейнасці найбольш мэтазгоднымі, рацыянальнымі спосабамі.

рацыяна́льны

(лац. rationalis = разумны)

1) мэтазгодны, разумны (напр. р-ае выкарыстанне часу);

2) мат. суразмерны адзінцы ці яе частцы (напр. р. лік).

рая́льці

(англ. royalty)

чарговыя плацяжы за купленыя па ліцэнзіі вынаходствы, што выплачваюцца на працягу пэўнага перыяду, вызначанага ў ліцэнзійным пагадненні.

ро́бат

(чэш. robot)

аўтамат, які выконвае складаныя дзеянні, падобныя да дзеянняў чалавека.

рок

(англ. rock = гайдацца)

1) тое, што і рок-музыка; 2) тое, што і рок-н-рол.

ро́кер

(англ. rocker, ад англ. rock = гайдацца)

1) выканаўца рок-музыкі; 2) член маладзёжнай групы, якая наладжвае начныя гонкі на матацыклах у абавязкова чорных скураных куртках.

рок-му́зыка

(англ. rock-music)

напрамак эстраднай музыкі, якая выконваецца на электрамузычных інструментах і ў аснове якой ляжыць выразны басовы рытм.

рок-н-ро́л

(англ. rock’n’roll, ад rock and roll = літар. трасіся і пагойдвайся)

парны танец амерыканскага паходжання, для якога характэрны харэаграфічныя падтрымкі, разнастайныя імправізацыі, а таксама музыка да гэтага танца.