Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

па́сквіль

(іт. pasquillo, ад Pasquino = імя рымскага башмачніка XV ст., які пісаў з’едлівыя эпіграмы на высокапастаўленых асоб)

твор паклёпніцкага, зневажальнага характару.

пастара́ль

(фр. pastorale, ад лац. pastoralis = пастухоўскі)

1) жанравая разнавіднасць буколікі, драматычны твор у заходнееўрапейскай літаратуры XIV—XVII стст., у якім ідылічна паказваецца жыццё пастухоў і пастушак на ўлонні прыроды;

2) невялікая опера, балет, пантаміма на ідылічны вясковы сюжэт.

пастскры́птум

(лац. post scriptum = пасля напісанага)

прыпіска ў канцы пісьма пасля подпісу (абазначаецца літарамі P.S.).

пастула́т

(лац. postulatum)

зыходнае палажэнне, якое прымаецца без доказаў.

пастфа́ктум

(лац. post factum = пасля зробленага)

пасля таго, як што-н. ужо зроблена, адбылося (напр. паведаміць п.).

пастфо́рмінг

(англ. posrforming, ад лац. post = пасля + англ. forming = наданне формы)

матэрыял, абабіты ахоўна-дэкаратыўным слоем пластыку, устойлівы да зносу, светлавога і цеплавога ўздзеяння.

пастэ́ль

(фр. pastel, ад іт. pastello)

мяккія каляровыя алоўкі для жывапісу, а таксама малюнкі, выкананыя такімі алоўкамі.

патаге́нны

(ад гр. pathos = боль, пакута + genos = род)

мед. хваробатворны (напр. п-ыя мікробы).

патало́гія

(ад гр. pathos = боль, пакута + logos = вучэнне)

1) навука аб хваробных працэсах, адхіленнях ад нормы ў арганізме, а таксама самі такія адхіленні;

2) перан. адхіленне ад нормы ў чым-н. (напр. п. паводзін, п. развіцця грамадства).

патрыманія́льны

(лац. patrimonialis)

спадчынны, родавы.