Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

парафі́раваць

(фр. parapher)

падпісваць міжнародны дагавор ініцыяламі ўпаўнаважаных асоб кожнага з дагаворных бакоў для пацвярджэння папярэдняй дамоўленасці, да афіцыйнага падпісання.

пара́фія

(польск. parafia, ад лац. parochia)

1) касцельная акруга, якая падпарадкоўваецца аднаму ксяндзу;

2) перан. тэрыторыя, якая знаходзіцца пад чыім-н. кіраўніцтвам.

парвеню́

(фр. parvenu)

асоба, якая хутка дасягнула высокага службовага становішча або прабілася ў вышэйшыя слаі грамадства; выскачка.

па́ркер

(англ. Parker = назва фірмы)

аўтаручка (звычайна чарнільная, з залатым пяром) фірмы «Паркер».

па́ркінг

(англ. parking)

спецыяльна абсталяванае месца для часовай стаянкі аўтатранспарту.

парла́мент

(англ. parliament)

вышэйшы заканадаўчы орган з выбарных прадстаўнікоў у многіх краінах.

парламента́рый

(англ. parliamentarian)

член парламента.

парламенцёр

(фр. parlementaire, ад parler = гаварыць)

асоба, якая пасылаецца адным з ваюючых бакоў для перагавораў з праціўнікам.

парнагра́фія

(фр. pornographie, ад гр. pornos = распуснік + grapho = пішу)

груба натуралістычнае адлюстраванне палавога жыцця ў літаратуры, выяўленчым мастацтве, тэатры, кіно, фатаграфіі, а таксама творы з такім зместам.

паро́дыя

(гр. parodia = спевы наадварот)

1) твор, сатырычна або камічна падроблены пад іншы твор;

2) перан. няўдалае, часта знешняе перайманне чаго-н., скажонае падабенства да чаго-н.