Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гратэ́ск

(фр. grotesque)

мастацкі прыём, заснаваны на паказе чаго-н. у празмерна фантастычным, пачварна-камічным выглядзе.

графа́

(гр. graphe = рыса, лінія)

1) паласа або слупок паміж дзвюма вертыкальнымі лініямі ў табліцах, канторскіх кнігах, класных журналах і інш.;

2) тое, што і рубрыка 2.

графало́гія

(ад гр. grapho = пішу + logos = вучэнне)

даследаванне почырку з пункту гледжання адлюстравання ў ім характару і псіхічнага стану таго, хто піша.

графама́нія

(ад гр. grapho = пішу + mania = цяга, захапленне)

цяга да пісання літаратурных твораў у асоб, пазбаўленых таленту.

гра́фік

(гр. graphikos = начэрчаны)

1) схема, якая пры дапамозе крывых ліній паказвае стан, развіццё чаго-н. (напр. г. змен атмасфернага ціску);

2) план работ з дакладнымі паказчыкамі норм і тэрмінаў выканання (напр. г. выпуску прадукцыі).

грог

(англ. grog)

гарачы напітак з рому, каньяку або гарэлкі, змешаных з вадой і цукрам.

гросма́йстар

(ням. Großmeister)

вышэйшае спартыўнае званне шахматнага (шашачнага) майстра.

грунт

(польск. grunt, ад ням. Grund)

1) верхні пласт зямлі, глеба; зямная паверхня наогул (напр. пясчаны г.);

2) дно вадаёма (напр. донны г.);

3) ніжні слой фарбы, які наносіцца на палатно будучай карціны для надання паверхні гладкасці, патрэбнага колеру і інш.;

4) перан. тое галоўнае, на чым засноўваецца што-н. (напр. траціць г. пад нагамі).

грыль

(англ. grill = смажыць)

спецыяльная печка з газавым або электрычным генератарам для засмажвання кавалкаў мяса, птушыных тушак на рашотках або ражнах.

грыль-ба́р

(англ. grill = смажыць + bar = бар)

закусачная, у якой мясныя блюды засмажваюцца ў грылях.