Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гран

(лац. granum = зерне)

1) адзінка аптэкарскай вагі, роўная 0,062 грама;

2) перан. мізэрная велічыня.

грандыёзны

(іт. grandioso, ад лац. grandis = вялікі, важны)

1) велізарны, велічны (напр. г. палац, г-ае відовішча);

2) незвычайны па сваіх маштабах, размаху (напр. г-ае будаўніцтва, г-ыя задумы).

гранд-атэ́ль

(ад фр. grand = вялікі + hotel = атэль)

атэль, гасцініца вышэйшага разраду.

грант

(англ. grant = падарунак, ахвяраванне)

форма дадатковага фінансавання са спецыяльнага фонду для правядзення навуковых, даследчых і іншых работ у залежнасці ад іх актуальнасці ў выглядзе пэўных датацый, субсідый, стыпендый, якія вызначаюцца на конкурснай аснове.

гран-пры́

(фр. grand prix = літар. вялікі прыз)

самая высокая ўзнагарода на некаторых музычных конкурсах, кінафестывалях, выстаўках.

гратыфіка́цыя

(лац. gratificatio = паслуга)

грашовае ўзнагароджанне, заахвочванне; у гандлёвым абароце стымулюе выкананне агентамі, брокерамі пэўных дзеянняў або ўскладзеных на іх абавязкаў.

гратэ́ск

(фр. grotesque)

мастацкі прыём, заснаваны на паказе чаго-н. у празмерна фантастычным, пачварна-камічным выглядзе.

графа́

(гр. graphe = рыса, лінія)

1) паласа або слупок паміж дзвюма вертыкальнымі лініямі ў табліцах, канторскіх кнігах, класных журналах і інш.;

2) тое, што і рубрыка 2.

графало́гія

(ад гр. grapho = пішу + logos = вучэнне)

даследаванне почырку з пункту гледжання адлюстравання ў ім характару і псіхічнага стану таго, хто піша.

графама́нія

(ад гр. grapho = пішу + mania = цяга, захапленне)

цяга да пісання літаратурных твораў у асоб, пазбаўленых таленту.