Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біль

(англ. bill)

законапраект, які ўносіцца на разгляд заканадаўчых органаў у ЗША, Англіі і некаторых іншых краінах.

біна́рны

(лац. binarius = двайны)

які складаецца з дзвюх частак, з двух кампанентаў (напр. б-ыя сплавы, б-ная сістэма злічэння).

біпатры́ды

(ад лац. bis = двойчы + гр. patris, -idos = бацькаўшчына)

асобы, якія адначасова маюць грамадзянства дзвюх або больш дзяржаў.

бі́ржа

(ням. Börse, ад фр. bourse = кашалёк)

установа, дзе заключаюцца буйныя фінансавыя і камерцыйныя здзелкі (напр. валютная б., таварная б.).

біс

(фр. bis, ад лац. bis = двойчы)

выгук (у тэатры, на канцэрце), якім просяць артыста паўтарыць толькі што выкананы ім нумар праграмы.

бісексуалі́зм

(ад лац. bis = двойчы + sexualis = палавы)

1) палавая цяга да асоб як процілеглага, так і свайго полу (параўн. гетэрасексуалізм, гомасексуалізм);

2) тое, што і андрагінія.

біскві́т

(фр. biscuit)

1) пульхнае салодкае печыва з цеста, у якое пакладзена многа жаўткоў і бялковай пены;

2) не пакрыты палівай фарфор.

бістро́

(фр. bistro, ад рус. быстро = хутка)

закусачная, дзе можна хутка паабедаць, звычайна за сталамі-стойкамі.

біт1

[англ. bit, ад bi(nary) (digi)t = дваісты знак]

інф. адзінка вымярэння колькасці інфармацыі ў дваічнай сістэме злічэння; адпавядае інфармацыі, якую атрымліваюць пры ажыццяўленні адной з дзвюх роўнаверагодных падзей.

біт2

(англ. beat)

поп-музыка з рэгулярным строга арганізаваным метрарытмам.