Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гетэрасексуалі́зм

(ад гр. heteros = другі, іншы + лац. sexualis = палавы)

палавая цяга да асоб процілеглага полу (параўн. бісексуалізм, гомасексуалізм).

гёрлс

(англ. girls = дзяўчаты)

група дзяўчат, якая выступае з танцавальнымі нумарамі на эстрадзе, галоўным чынам у мюзік-холе, кабарэ.

гёрлска́ут

(англ. girl-scout, ад girl = дзяўчынка + scout = разведчык)

дзяўчынка, член скауцкай (гл. скаушызм) арганізацыі (параўн. байскаут).

гібры́д

(лац. hibrida, ад гр. hybris, -idos = кровазмяшэнне)

жывёліна або расліна, выведзеныя шляхам скрыжавання розных парод, сартоў, відаў.

гігаба́йт

(англ. gigabyte, ад гр. gigas = гіганцкі + англ. byte = байт)

адзінка вымярэння аб’ёму памяці камп’ютэра, роўная 10⁹ байт.

гіга́нт

(гр. gigas, -antos = магутны)

1) істота, расліна або прыродны аб’ект вялізных памераў (напр. слон-г., дуб-г., зорка-г.);

2) вялікае па размаху і значэнню прадпрыемства (напр. завод-г.);

3) перан. чалавек, які вызначаецца значнымі дасягненнямі ў якой-н. галіне (напр. г. мастацтва, г. думкі).

гігіе́на

(гр. hygieinos = здаровы; лекавы)

1) раздзел медыцыны, які вывучае ўплыў умоў жыцця і працы на здароўе чалавека і распрацоўвае меры прафілактыкі захворванняў;

2) практычныя мерапрыемствы, якія садзейнічаюць захаванню здароўя (напр. г. працы, асабістая г.).

гід

(фр. guide)

экскурсавод-праваднік пры групе турыстаў, які знаёміць іх з выдатнымі мясцінамі горада, краю.

гідрааэро́біка

(англ. hydroaerobics, ад гр. hydor = вада + aer = паветра + bios = жыццё)

тое, што і аквааэробіка.

гідрабіёніка

(ад гр. hydor = вада + англ. bionics = біёніка)

раздзел біёнікі, які вывучае асаблівасці жывёл, што жывуць у вадзе, каб ствараць тэхнічныя прыстасаванні для работы ў водным асяроддзі.