Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

волонтёрский валанцёрскі.

волоо́кий поэт. валаво́кі.

волопа́с уст. валапа́с, -са м.; пасту́х, -ха́ м.

Волопа́с астр. Валапа́с, -са м.

во́лос м.

1. во́лас, -са м., мн. валасы́, -со́ў, собир. вало́ссе, -сся ср.;

2. собир. во́лас, -су м.; (шерсть) шэрсць, род. шэ́рсці ж.; (свиной) шчаці́нне, -ння ср.; (овечий) во́ўна, -ны ж.;

красне́ть до корне́й воло́с чырване́ць да са́мых вушэ́й;

ша́пка воло́с ша́пка валасо́ў;

(дожи́ть) до седы́х воло́с (дажы́ць) да сівы́х валасо́ў;

во́лосы ста́ли ды́бом валасы́ ста́лі ды́бам (ды́барам, дубка́);

ни на во́лос ні на во́лас;

во́лосы рвать на себе́ валасы́ рваць на сабе́;

притяну́ть за во́лосы прыцягну́ць за валасы́;

сня́вши го́лову, по волоса́м не пла́чут посл. зня́ўшы галаву́, па валаса́х не пла́чуць.

волоса́теть несов. валаса́цець.

волоса́тик

1. мин. валаса́цік, -ку м.;

2. зоол. валасе́нь, -сня́ м.

волоса́тость валаса́тасць, -ці ж.;

волоса́тый валаса́ты;

волосёнки мн., уменьш.-ласк. валаскі́, -ко́ў;