Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

улови́мый уло́ўны;

едва́ улови́мый шёпот ле́дзьве ўло́ўны шэпт.

уло́вистость спец. уло́ўнасць, -ці ж.;

уло́вистый уло́ўны.

улови́тель спец. уло́ўнік, -ка м.;

улови́тель пы́ли уло́ўнік пы́лу.

улови́ть сов., в разн. знач. улаві́ць, злаві́ць;

улови́ть звукову́ю волну́ радио улаві́ць (злаві́ць) гукаву́ю хва́лю;

улови́ть скры́тый смысл слов улаві́ць скры́ты сэнс слоў;

улови́ть удо́бный моме́нт улаві́ць (злаві́ць) зру́чны мо́мант;

улови́ться (попасться при ловле) разг. злаві́цца.

уло́вка ж. хі́трасць, -ці ж., хі́трыкі, -каў ед. нет; (увёртка) выкру́чванне, -ння ср., вы́крут, -ту м., выкрута́с, -су м.;

прибега́ть ко всевозмо́жным уло́вкам ужыва́ць усяля́кія хі́трасці (выкру́чванні, вы́круты, выкрута́сы).

уло́вленный в разн. знач. уло́ўлены; зло́ўлены; см. улови́ть;

уловля́ть несов., уст. уло́ўліваць;

уловля́ться страд. уло́ўлівацца, лаві́цца;