Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

воспроизводи́ть несов.

1. узнаўля́ць;

воспроизводи́ть капита́л узнаўля́ць капіта́л;

2. (воссоздавать в памяти) аднаўля́ць; (припоминать) прыпаміна́ць; (передавать) перадава́ць;

мы́сленно воспроизводи́ть собы́тия ю́ности у ду́мках аднаўля́ць падзе́і юна́цтва;

он тще́тно воспроизводи́л забы́тые черты́ лица́ ён ма́рна прыпаміна́ў забы́тыя ры́сы тва́ру;

перево́д хорошо́ воспроизво́дит дух оригина́ла перакла́д до́бра перадае́ дух арыгіна́ла;

3. (репродуцировать) рэпрадуктава́ць; (копировать) капі́рава́ць; (перепечатывать) перадруко́ўваць; (излагать) выклада́ць, перака́зваць;

воспроизводи́ться страд.

1. узнаўля́цца;

2. аднаўля́цца; прыпаміна́цца; перадава́цца;

3. рэпрадуктава́цца; капі́рава́цца; перадруко́ўвацца; выклада́цца; перака́звацца; см. воспроизводи́ть.

воспроизво́дство эк. узнаўле́нне, -ння ср.;

расши́ренное воспроизво́дство расшы́ранае ўзнаўле́нне.

воспроти́виться сов. запраці́віцца; (не согласиться) не згадзі́цца, не пагадзі́цца; (возразить) запярэ́чыць.

воспря́нуть сов.

1. (встать) уст. уста́ць; (восстать) паўста́ць; (вскочить) уско́чыць, усхапі́цца; (встрепенуться) ажыві́цца, усхамяну́цца, схамяну́цца; (от сна) прачну́цца;

2. (душевно) ажы́ць, акрыя́ць, ачуня́ць;

воспря́нуть ду́хом акрыя́ць; ажы́ць ду́хам (душо́й).

воспыла́ть сов., уст., книжн., прям., перен. загарэ́цца.

восседа́ть несов., уст., поэт., теперь шутл. сядзе́ць.

воссе́сть сов., уст., поэт., теперь шутл. се́сці, мног. пасе́сці.

воссия́ть сов., высок., уст. заззя́ць, зазіхаце́ць.

воссла́вить сов., высок., уст. усла́віць, прасла́віць;