Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

überwéisen* vt

1) пераво́дзіць (грошы)

2) перадава́ць, накіро́ўваць;

den Kránken éinem Fáchmann ~ накірава́ць хво́рага да спецыялі́ста

Überwéisung f -, - en

1) пераво́д (грошай)

2) перада́ча, адсы́лка, накірава́нне (каго-н. куды-н.)

überwerfen* vt

1) накі́нуць (вопратку)

2) перакі́дваць

überwérfen*, sich (mit D) (па)свары́цца (з кім-н.)

überwérten vt пераацэ́ньваць, ацэ́ньваць зана́дта высо́ка

Überwértung f -, -en пераацэ́нка (тс. перан.); завы́шаная цана́

überwíegen*

1. vt перавыша́ць

2. vi пераважа́ць (пра колькасць, уплыў)

überwíegend a перава́жны, даміну́ючы

überwínden*

1. vt пераадо́льваць, перамагчы́

2. ~, sich перамагчы́ сябе́

Überwíndung f -, -en

1) пераадо́ленне, ліквіда́цыя

2) намага́нне;

es kóstet ihn gróße [viel] ~ гэ́та кашту́е яму́ вялі́кіх намага́нняў