Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Не́га ’догляд, пялегаванне, ласка’, не́жны ’прывучаны да ласкавага абыходжання, далікатны’, параўн.: А ты, Аўдулька, нежная дитятка! / Ти пиринясеш ты матулькину негу / К свёкру на падвору? (чэрык., Рам. 8, 197), рус. не́га ’раскоша, пяшчота, ласка’, не́жный ’пяшчотны, далікатны’, чэш. něha, něžný ’тс’ (з рус., гл. Махэк₂, 394), славен. nega ’догляд, пялегаванне’, nežen ’далікатны, пяшчотны’, серб.-харв. не̏га, не̏жан ’тс’, балг. не́га, не́жен ’тс’, макед. нега, нежен ’тс’. Прасл. *něga, роднаснае лат. naigât ’мець патрэбу, жадаць’, збліжаюць таксама са ст.-інд. sníhyati ’любіць’ (Махэк₂, 394; сумненні ў Фасмера, 3, 56).

Не́гадзь ’непагадзь’ (Янк. 3., рэч., Нар. сл., Некр., Пятк. 2, Яўс.), ’працяглае даждлівае ці снежнае надвор’е’ (Янк. 2), не́годзь ’тс’ (ТС, петрык., Шатал.), сюды ж негадзі́на ’непагадзь; час суровых выпрабаванняў’ (Сцяц.). Гл. нягода; параўн. таксама Фалоўскі, ZNUJ, Pr. jęz., 74, 1983, 60.

Негадзя́й ’нягоднік, паганец’ (Ян.), негодзя́й ’няздольны да працы, ні да чаго не варты чалавек; гультай, нягоднік’, негодзя́йка ’няздатная да працы, няўмелая жанчына’ (ТС), неґаджа́й (ніґаджай) ’неахайны чалавек’ (Сцяц.), укр. негодя́й ’няварты, няздольны да дзеяння чалавек’, рус. негодя́й ’няздольны для справы чалавек; гультай’. Аддзеяслоўны назоўнік, параўн. не гадзіцца (негодзицьца, Нас.) ’быць непрыгодным’, негадзі́вы ’непрыгодны’ (Некр.), негадзя́вы, негадзя́шчы ’паганы; непрыдатны’ (Сл. ПЗБ), ’няздатны; непрывабны, непрыгодны; нядобры, паганы’ (Ян.), ’няздольны да працы, слабы’ (ТС), не́гадзь ’няздольны чалавек’ (Растарг.). Суфіксацыя, як у валача́й ’валацуга’ і пад. (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 23, а таксама Львоў, РР, 1969, 4, 100–101). Гл. нягоднік.

Негалю́зны ’несамавіты, плюгавы’ (барыс., Шн. 2), ’няўклюдны’ (Янк. 1), негілюзны ’непрыглядны’ (Ян.). Магчыма, да літ. negaluoti ’недамагаць, хварэць, быць нездаровым’; дзеепрыметнік, аналагічны да негадзявы, негадзяшчы (гл.).

Негара́зд ’не вельмі-та, дзе там’ (Растарг.), негараст (nieharast) ’нязручна; нешчасліва’ (Арх. Федар., Федар. 7), укр. негаразд ’нядобра, дрэнна’, рус. негоразд ’не вельмі, няўдала’. Ад незафіксаванага *гаразд > параўн. рус.горизд ’лоўкі, удалы, вопытны’, укр. гаразд *добра, шчасліва’, чэш. horazditi ’сварыцца, бушаваць, шумець’ (< венг. < слав., гл. Махэк₂, 149), якія выводзяцца з мяркуемага гоц. *garazds ’які разумна гаворыць’ (< ga і razda ’голас, мова’), гл. Фасмер, 1, 439, што даволі праблематычна. Параўн. таксама Шаур, SP, А 24, 33 і інш. (адносна чэш. nehorázny); Фасмер, 3, 57 (рус. негориздок).

Не́гдзе ’недзе; няма дзе’ (Сл. ПЗБ, Пятк. 2), нёгдзя ’тс’ (карэл., Нар. лекс., Сл. ПЗБ), рус. негде ’тс’, польск. niegdzie ’недзе’, каш. ńegse, чэш. nékde, славац. niekde, в.-луж. nehdźe, н.-луж. negźe, славен. дыял. negde, серб.-харв. негде, балг. дыял. негде, макед. негде. Прасл. *nekbdef утворана шляхам аглюцінацыі з часціцы *пё‑ (гл. не-) і пытальнага займеннікі *kbdě (гл. дзе); аманімічныя формы са значэннем ’няма дзеі узніклі ва ўсходнеславянскіх мовах са спалучэнняў тыпу *не есть где > не е(сть) где > негде, напр., негдзе перайсці (ESS/J SG, 2, 481; Шустар-Шэўц, 13, 998). Параўн. нёдзе, нейдзе.

Не́гды, нёгдысь ’некалі, калісьці’ (Нас.), польск. nie gay, niegdyś, чэш. nekdy, дыял. negdy, nehdy, apx. nekdys, в.-луж. tähdy, н.-луж. negdy ’тс’. Прасл. *nekbdy, утворанае з nč- (гл. яе-) і *kbdy (параўн. польск. gdy ’калі’, чэш. kdy ’тс’, серб.-харв. кад ’тс’, роднаснае літ. дыял. kodu ’тс’, лат. £ad, ст.-прус. kaden, ст.-інд. £adä і інш.), якое ў сваю чаргу ўтворана з займеннікавага элемента къ‑ і канцавой партыкулы ‑dy, да якой можа далучацца таксама часціца ‑si (гл. ESSJ SG, 2, 481; 384–385).

Не́генькі ’далікатненькі’ (Нас.), кднёга (гл.), незвычайнае для беларускай мовы спалучэнне ‑ге‑ сведчыць пра позні або экспрэсіўны характар слова.

Не́гле ’нельга, немагчыма’ (ТС). У выніку перастаноўкі зычных ад нельга ’тс’; канчатак ‑е можна вытлумачыць па-рознаму: або *негля > негле пад уплывам адпаведных прыслоўяў на -е тыпу добра (на думку Карскага, 2–3, 76, з польскай ці ўкраінскай), або як захаванне старажытнай формы дав. скл. ад льга (гл.), параўн. ст.-слав. нельзѣ, з узнаўленнем непалаталізаванага зычнага г. Фармальна падобнае рус. нёгли, негли ’хіба, няўжо’ мае іншае паходжанне (нег‑ли?).

Негр (БРС, ТСБМ), нэ́гар (побач з му́рын, Некр. і Байк.), укр. негр, рус. негр. Ст.-бел. нигръ (з 1598 г.) са ст.-польск. niger, вядомага з XVI ст., куды трапіла з сярэдневяковага лат. niger ’чорны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 126), параўн. таксама ст.-бел. нигритъ ’тс’ з той жа крыніцы (там жа). Сучасная форма, відаць, паўторнае запазычанне з рус. негр, што з франц. nègre (< лац. niger), параўн. Фасмер, 3, 57.